Чаканы госць у кожным доме

 

Чаканы госць у кожным доме

Общество
06.12.2024
802

Сіняя фірменная куртка «Белпошты», сумка праз плячо, а ў руках – свежыя газеты. Паштальёна ў вёсцы добра ведаюць і заўсёды чакаюць. Для многіх вяскоўцаў, асабліва жыхароў аддаленых населеных пунктаў, паштальён заўсёды быў і будзе той нітачкай, якая звязвае іх з вялізным светам. Дваццаць сем гадоў Святлана ВОЙЦЕЛЬ працуе паштальёнам аддзялення паштовай сувязі «Бялкоўшчына».

«Адказны, старанны работнік, любіць сваю справу і людзей, якім аказвае паслугі. Мае нагрудны знак «Ганаровы работнік сувязі Беларусі», – зазначае Аліцыя Гедройц, начальнік рэгіянальнага вузла паштовай сувязі. Жанчына неаднаразова станавілася пераможцам конкурсу на лепшую арганізацыю індывідуальнай падпіскі на газету «Светлы шлях».

Нядаўна Святлана Мікалаеўна адзначыла 55-гадовы юбілей. З гэтай нагоды яна прымала віншаванні ад Аліцыі Геройц, начальніка рэгіянальнага вузла паштовай сувязі і Ліліі Грыцкевіч, старшыні прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта». Далучаемся да віншаванняў і мы, супрацоўнікі газеты «Светлы шлях».

почтальо.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва Аліцыі Гедройц

Статьи по теме: