У рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Асінаўшчызненская пачатковая школа” прайшоў дзень здароўя.
Дзень здароўя прайшоў у Асінаўшчызненскай пачатковай школе
Дзеці прынялі ўдзел у гульнявым практыкаванні “Як ты сябе адчуваеш?”, падчас якога ахвотна расказалі пра сваё самаадчуванне. Пасля вясёлай ранішняй гімнастыкі і смачнага сняданку хлопчыкі і дзяўчынкі разважалі на тэму “Здароўе – галоўная каштоўнасць чалавека”.
Пазней да выхаванцаў завітаў Чыпаліна і разам з дзецьмі пагуляў у дыдактычную гульню “Карысня і шкодная ежа”. Госць паведаміў, што для таго, каб быць здаровым, неабходна есці як мага больш карысных прадуктаў. Але і такія ласункі, як цукеркі, каўбаса, фаст-фуд, няма неабходнасці поўнасцю выключаць са свайго рацыёну. Дастаткова проста мець меру і есці гэтыя прадукты не часта і па-трошкі.
Пасля полудня дашкольнікі прынялі ўдзел у гульнявой праграме “У пошуках краіны Здароўя”. Да рабят завітаў яшчэ адзін госць – Ваўчок Шэры Бачок. Яму вельмі разбалеўся жывот. Каб дапамагчы госцю, хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся у краіну Здароўя за чароўнай вітамінкай. Калі прайшлі ўсе перашкоды, дзеці змаглі вылечыць Ваўчка, за што ён быў вельмі ўдзячны.
Вясёлымі і пазнавальнымі былі ў гэты дзень прагулкі. Дзеці гулялі ў рухавыя гульні “Мы вясёлыя дзеці”, “Хто першы?”, “Мой вясёлы звонкі мяч”, адгадвалі загадкі пра прадметы асабістай гігіены і пра прадукты харчавання. Таксама назіралі за паветрам і сваім дыханнем.
Дзень здароўя прайшоў вельмі цікава і насычана.
Алена Біслюк, выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы