Маленькія агароднікі з Асінаўшчызненскай пачатковай школы сабралі свой ураджай

 

Маленькія агароднікі з Асінаўшчызненскай пачатковай школы сабралі свой ураджай

Общество
13.09.2024
395

Наступіла восень, и прыйшоў час збіраць ураджай. Вось і выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання Асінаўшчызненскай пачатковай школы ў рамках працоўнага дэсанта “Цудоўны ўраджай” завіталі на свой маленькі агарод.

Зайшлі і вельмі здзівіліся. Здаецца, што толькі нядаўна ўсё садзілі, палівалі, праполвалі, а цяпер агарод стаў пышным і прыгожым.

У першую чаргу прыступілі да збору цыбулі. Хоць ураджай быў і не вельмі багаты, але працэс выцягвання цыбулінак з глебы выклікаў шмат пазітыўных эмоцый у дашкольнікаў. Падчас працы хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю вызначалі, чыя цыбулінка большая, у якой даўжэйшае карэнне.

Пасля хацелі сабраць і памідоры, Але, убачыўшы пышныя зялёныя кусцікі, перадумалі. Няхай яшчэ растуць, тым больш, што надвор’е у гэтым годзе дазваляе.

Уважліва паглядзеўшы на астатнюю агародніну, дашкольнікі вырашылі, што праз некалькі дзён прыйдуць на агарод яшчэ раз за іншым ураджаем. Але не змаглі выхаванцы проста так пакінуць агарод. Кожны сарваў для сябе спелы салодкі памідор.

Наш ураджай.jpg

Смачны пачастунак са свайго агарода.jpg

Чыя цыбулінка большая.jpg

Якая прыгажосць.jpg

Біслюк Алена Пятроўна,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Асінаўшчызненская пачатковая школа”

Статьи по теме: