У рамках тыдня “Спорт і здароўе” ў школе былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы “Хуткія, лоўкія, смелыя”.
Хуткіх, лоўкіх, смелых вызначылі ў Асінаўшчызненскай пачатковай школы
Общество
11.09.2024
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 2 каманды навучэнцаў 1 - 4 класаў “Маланка” і “Амазонка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі розныя эстафеты: “Перанясі прадмет”, “Перадай мяч”, “Кенгуру”. Яны адгадвалі загадкі, прадаўжалі прыказкі на тэму “Здаровы лад жыцця”.
У спаборніцтвах перамагла дружба. Удзельнікі атрымалі пачастункі – смачныя і сакавітыя яблыкі, зарад бадзёрасці і энергіі на ўвесь тыдзень.
Наталля Паржон, Аксана Страх,
настаўнікі Асінаўшчызненскай пачатковай школы