Другое жыццё вясковага дома

 

Другое жыццё вясковага дома

Общество
12.08.2024
1634

«Гасцявы домік» – так называе гаспадыня Ірына ДРАНКОВІЧ прыгожую вясковую хату ў вёсцы Сялец.  Лёс гэтай будыніны мог быць зусім іншым, каб не добрае сэрца Ірыны Станіславаўны.

IMG_9256.JPG

IMG_9234.JPG

IMG_9244.JPG

– Сялец – гэта малая радзіма майго мужа Васіля і мая любімая вёска. Да яе прыкіпелі душой, – кажа Ірына Дранковіч. – З мужам мы разам ужо 40 гадоў, маем кватэру ў Смаргоні, але Сялец нас цягне з неверагоднай сілай. У бацькоўскім доме зрабілі добры рамонт, ёсць усе выгоды.

Непадалёку ад нашай хаты стаяў дом. Былыя гаспадары памерлі, дом прадалі. Новая гаспадыня захварэла і не мела магчымасці яго рамантаваць. Дом літаральна на вачах развальваўся, і я баялася, што яго напаткае такі ж лёс, як і многіх вясковых хат: знясуць і забудуць, дзе стаяў. Пяць гадоў таму, калі даведалася, што дом прадаецца, адразу дала задатак прадаўцу, нават мужу пра гэта не сказала.

IMG_9260.JPG

Безумоўна, купленая хата патрабавала матэрыяльных і фізічных укладанняў. Муж у Ірыны Станіславаўны – майстар на ўсе рукі. З азартам і фантазіяй новыя гаспадары сталі прыводзіць у парадак новую спадчыну, ствараць прыгажосць у хаце і вакол яе.

Цяпер дом прываблівае вока кожнага, хто праязджае праз вёску. Радуе тых, хто ў ім спыняецца. З густам аформлены ўнутраны інтэр’ер. У двары – клумбы, прыгожая інсталяцыя. Праз акно льюцца гукі музыкі. Поўны рэлакс. Сюды з задавальненнем прыязджаюць дзеці і ўнукі Дранковічаў. А раз у год, на свята вёскі, за вялікім сталом збіраюцца госці – тыя, хто некалі жыў у Сяльцы, з’ехаў, прадаў дом, але пазней зразумеў, што не можа назаўсёды парваць сувязь з малой радзімай.

IMG_9216.JPG

IMG_9204.JPG

IMG_9206.JPG

IMG_9208.JPG

IMG_9210.JPG

IMG_9211.JPG

IMG_9212.JPG

Работы па ўзнаўленні сядзібы Дранковічы яшчэ не завяршылі. У Ірыны Станіславаўны, генератара ідэй і галоўнага натхняльніка свайго мужа, – планы, планы, планы… У бліжэйшых – зрабіць лазню. Работы ў гэтым кірунку ўжо распачаты.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Статьи по теме: