Чым лепш убяром, тым лепш пасеем

 

Чым лепш убяром, тым лепш пасеем

Общество
01.07.2024
521

Вопытны кіроўца. Адказны і старанны работнік. Пастаянны лідар раённых спаборніцтваў на «зялёным жніве». І на гэты раз механізатар ВКУП «Саўгас Смаргонскі» Генадзь ІГНАТОВІЧ па выніках другой дзесяцідзёнкі –  абсалютны лідар у намінацыі «Прэсаванне: сена, сенаж».

З выдатным вынікам працы яго павіншавалі і ўручылі ўзнагароду начальнік райсельгасупраўлення Руслан Жукоўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Шаўлюк і старшыня КВУП «Саўгас Смаргонскі» Павел Твёрды.

У руках Генадзя Ігнатовіча –  магутны МТЗ-1523. «Верны і надзейны памочнік у сельскагаспадарчых справах», –  кажа пра свайго сталёвага каня трактарыст з 32-гадовым стажам, 28 з якіх ён працуе ў «Саўгасе Смаргонскім».

Неаднаразова працоўныя дасягненні Генадзя Мечыслававіча адзначаліся ўзнагародамі. Літаральна восенню, падчас раённага свята «Дажынкі-2023», ён атрымаў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую, добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і высокі прафесіяналізм.

Але не дзеля ўзнагарод так рупіцца наш герой, а таму што любіць сваю справу і зямлю-карміцельку. А вясковая мудрасць – чым лепш убяром, тым лепш пасеем –  стала яго штодзённым дэвізам. Менавіта на такіх мужчынах трымаецца беларуская вёска і сельская гаспадарка.

IMG_9395.JPG

Галіна АНТОНАВА

Фота Ларысы ТАТАРЫНАВАЙ

Статьи по теме: