Святыня нашай вёскі

 

Святыня нашай вёскі

Общество
22.06.2024
472

У вёсцы Баярск, каля быўшай школы і ўпраўлення калгаса знаходзіцца помнік загінуўшым землякам у гады ВАВ (брацкая магіла загінуўшых воінаў). Помнік высокі, амаль 2-павярховы дом. На калонках сбоку высечаны аўтамат і штык воінаў. Гэты помнік быў вазведзены быўшым калгасам “Страна Саветаў” у год 50 год БССР і КПБ – у 1969 г.

Тут захаваны астанкі воінаў, загінуўшых у вёсцы Пераходы, знойдзеныя каля в. Крыўск, Мілэйкава. У цэнтры помніка на стэле выгравіраваны прозвішчы загінуўшых: Светлая памяць аб вас:

1. Васілеўскі В. Ю.

2. Вайцюлевіч У. У.

3. Гардзевіч Ю. К.

4. Капыш С. У.

5. Міхайлоўскі У. Б.

6. Наркевіч С. М.

7. Ражанскі А. Н.

8. Савіцкі С. Ф.

9. Страх В. Ю.

10. Страх І. А.

11. Страх М. Ю.

Амаль кожны год праводзіць рамонт і абнаўленне помніка арганізацыя ПМК-41, таму і захоўваецца ў ідэальным парадку. Круглы год тут жывыя кветкі, лампадкі. Мясцовыя жыхары стараюцца падтрымліваць парадак. На Дзень Перамогі праходзіць мітынг, прысвечаны 9 Мая. Збіраюцца быўшыя настаўнікі школы. Раней прыходзілі ўдзельнікі вайны, але на жаль, ужо не засталося ў жывых ні аднаго, а было шмат. Гэта М. Страх, М. Капыш, В. Грыб, А. Пяшкур, У. Макей, У. Макей, А. Чатырка. Раней, калі хлопцы адыходзілі ў войска, было заведзена прыйсці да помніка, святога месца нашай вёскі,, і пакланіцца сваім загінуўшым землякам. Урачыстыя школьныя лінейкі, вяселле ў вёсцы. Цяпер усяго гэтага няма, толькі памяць у старэйшага пакалення вёскі Баярск. Хочацца падзякваць работнікам і кіраўніцтву ПМК-41, сельсавету, усім добрасумленным людзям, якія дапамагаюць захаваць гістарычны помнік, – гэта тое, што нас аб’ядноўвае, выхоўвае і робіць патрыётамі свайго края, сваёй радзімы. Тое, што робіць нас людзьмі.

Калі прыязджаюць у госці палякі, літоўцы, эстонцы і інш., іх таксама здзіўляе прыгажосць, чысціня гэтага святога месца, а калі асвячалі памятныя знакі ахвярам Першай Сусветнай вайны, святары маліліся за ахвяр Вялікай Айчынай вайны разам з усёй вёскай, у храмах святых ішлі набажэнствы.

Советский наш солдат увековечен

В памяти народной навсегда.

Бессмертной Славой подвиг отмечен,

За вклад геройский, за разгром врага.

памятник.jpg

Алена СТРАХ

#минута_молчания_на_Гродненщине #всебелорусская_молитва_на_Гродненщине #вахта_памяти_на_Гродненщине #митинг_реквием_на_Гродненщине

Статьи по теме: