Адно з першых летніх святаў – Дзень абароны дзяцей
Общество
03.06.2024
3 чэрвеня ў дзіцячы сад Залескай сярэдняй школы ў госці прыйшла Весялінка, якая стварыла ў іх святочны настрой. Яна навучыла дзяцей сябраваць, быць добрымі, клапатлівымі адно да аднаго. Дзеці гулялі, спаборнічалі, танцавалі, малявалі.
Спрытныя і вясёлыя выхаванцы ўдзельнічалі ў эстафетах «Перадай усмешку», «Сонейка і праменьчыкі».
Мыльныя пухіры пераліваліся на сонцы, а дзіцячыя вочы свяціліся ад захаплення.
Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, дзеці былі ў добрым настроі ўвесь дзень. Няхай яны будуць здаровыя, шчаслівыя і любімыя, няхай толькі ўсмешкі будуць на дзіцячых тварах і мірнае неба над галавой.
Алена МЕЙСАК, музычны кіраўнік дзяржаўнай установы адукацыі
«Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна».