«Прывітанне, Масленіца дарагая!»
Масленіца – прыгожае і любімае ў народзе свята. Яно адлюстроўвае ўсеагульную радасць у сувязі з набліжэннем доўгачаканай вясны. Падчас свята ўсе дзеці адправіліся на пошукі вясны, а затрымлівала іх на шляху Баба Яга. Гераіня казак прыдумвала ўсім розныя заданні, якія дзеці і дарослыя з задавальненем выконвалі. Выхаванцам спадабалася спяваць і вадзіць карагоды, гуляць у народныя гульні: “Перанясі блін”, “Вароты”, “Карусель”. Дарослыя таксама прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Яны спаборнічалі паміж сабой у гульні “Хто хутчэй на ўхваце прынясе цеста да печы”, мераліся сіламі ў перацягванні каната з Бабай Ягой, дзе перамогу атрымала каманда дарослых і дзяцей. А таксама з прысутнічымі сустрэліся такія персанажы, як чараўніца-зіма, Масленіца, Мядзведзь. Па традыцыі свята, дзеці абменьваліся самаробнымі цацкамі, а потым частаваліся блінамі.
Мы стараемся звяртаць увагу дзяцей да народных вытокаў, каранёў нашых, абрадаў, традыцый, звычаяў.
А вось і сама Масленіца прыйшла, карагодсвой завяла!
Масленіцу я люблю, вельмі я бліноў хачу
Песню заспяваем і ў гульні пагуляем!
Святлана РАЙБЕ, музычны кіраўнік ДУА “Дзіцяы-сад №4 г. Смаргоні”.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!