Мары і поспехі Таццяны

 

Мары і поспехі Таццяны

Общество
25.01.2024
1592

Завочна з Таццянай Капыш – дырэктарам Крэўскай школы – мы знаёмы некалькі гадоў. Але пагаварыць пра прафесійнае і тым больш пра сямейнае нам ніколі не выпадала. А тут як раз добрая нагода выдалася – дзень Таццяны.

IMG_9378.JPG

Таццяна Капыш нарадзілася ў вёсцы Медрыкі Смаргонскага раёна. Выхоўвалася Таццяна Францаўна ў простай сям’і, але з высокай патрабавальнасцю да духоўнага росту. Кожную нядзелю сям’я збіралася разам і прысвячала час Богу: разам хадзілі маліцца ў касцёл.

– Я не ведаю, чаму мяне назвалі Таццянай. Лічу, што хутчэй за ўсё ініцыятарам гэтага была менавіта мая старэйшая сястрычка Галя, якая дапамагла бацькам выбраць для мяне імя. У той час гэта было звычайнае імя, і многіх дзяўчынак так называлі. Прызнаюся, мне пашчасціла мець такое імя, з якім мне цяпер вельмі ўтульна і камфортна па жыцці, – распавядае Таццяна Францаўна.

Праз шчырую духоўнасць у сям’і ўсё ж распазнаць сваё пакліканне дзяўчыне было не проста. Усё дзяцінства яна марыла стаць мадэльерам. І гэта было вельмі лагічна: гледзячы на маці, якая сама шыла сукенкі не толькі сваім дочкам, але магла гэта зрабіць нават шматлікім аднавяскоўцам, Таццяна Францаўна хацела прафесійна ўзрастаць менавіта ў гэтай справе.

У кастрычніку 2023 года Таццяна Капыш была ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”. Таму сёння пад яе кіраўніцтвам Крэўская школа – гэта сучасная ўстанова адукацыі Смаргонскага раёна, якая апошнія гады займае прызавыя месцы не толькі сярод сельскіх устаноў адукацыі раёна, але з’яўляецца прызёрам на алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Сяргей ЮРЭВІЧ

 Фота аўтара

Статьи по теме: