На Каляды ў Крэва
Ужо амаль 170 год узвышаецца гэты храм над мястэчкам, збіраючы пад крыж вернікаў. Вось і 7 снежня, нягледзячы на мароз, праваслаўныя, як і ў даўнія часы, сабраліся тут на Богаслужэнне, якое ўзначаліў айцец Аляксандр Шэлест. Зачытаўшы віншаванне ад Патрыярха Кірыла, а таксама ад сябе, ён нагадаў пра сапраўдны сэнс свята. Нарадзіўшыся ў беднасці, Хрыстос сваім з’яўленнем на зямлю адкрыў шлях да раю. Таму Божае Нараджэнне – сапраўды радаснае свята для кожнага хрысціяніна.
Па даўняму крэўскаму звычаю, каляднымі вершамі прысутных павіншавалі дзеці, а айцец Аляксандр па традыцыі, заложанай яго бацькам, айцом Валянцінам, уручыў малым салодкія падарункі.
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!