Свята “Восеньскі кiрмаш” прайшло ў дзіцячым садзе №5

 

Свята “Восеньскі кiрмаш” прайшло ў дзіцячым садзе №5

Общество
25.11.2023
602
У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №5 г. Смаргоні” прайшло свята “Восеньскі кiрмаш”. Свята атрымалася вельмі вясёлым, яркім і пазнавальным.

Аркестр.jpg

Аркестр.

Упрыгожанне музычнай залы адпавядала назве свята: дэкарацыі з выкарыстаннем беларускага арнаменту, вялікая колькасць ручнікоў, гліняных, ільняных і саламяных вырабаў, тэатр “Батлейка”.

Выхаванцы з задавальненнем адгадвалі загадкі, чыталі вершы і спявалі на роднай мове песні “Беларускі кірмаш”, “Мы жывём ў Беларусі”, “Завітала восень”, гралі на беларускіх музычных інструментах, спаборнічалі ў зборы ўраджаю. А танцы “Беларусь мая” і “Полька беларуская” нікога не пакінулі абыякавым, нават бацькі з задавальненнем танцавалі беларускі танец “Вясялуха”.

Вясялуха.jpg

Вясялуха.

Не меншае захапленне усіх удзельнікаў свята выклікалі госці кірмашу. На свята завіталі баба Ганна і дзед Ягор. Яны за прыпеўкі і народныя гульні прадалі дзецям сваю кароўку Рагулю.

Як і належыць любому кірмашу, на свята завітаў і лялечны тэатр батлейка са сваёй пастаноўкай “Рэпка”. Казка вельмі спадабалася гасцям свята, і усіх ўдзельнікаў тэатра ўсе вельмі шчыра віталі.

Наша зямля беларуская вельмі шчодрая, а людзі працавітыя, таму у нас і танцы, і песні такія прыгожыя. Было вельмі прыемна бачыць натхнёныя твары маленькіх беларусаў, іх зацікаўленасць да гісторыі нашай краіны і яе традыцый.

Купляце нашу Рагулю.jpg

Купляйце нашу Рагулю.

Мы жывём ў Беларусі.jpg

Мы жывём ў Беларусі.

паказ батлейкі.jpg



Паказ батлейкі.





Фота на памяць..jpg

Фота на памяць.

Алена ТРАСКОЎСКАЯ,

музычны кіраўнік ДУА “Дзіцячы сад №5 г. Смаргоні”.

Похожие новости

Осенняя ярмарка: урожай убрали, можно и поплясать!


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях