Чалавечая памяць – дзіўная ўсё ж такі рэч
Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь вельмі ўзрадавала, што ў Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з лідарамі партый, якая была анансавана яшчэ ў сакавіку гэтага года. І наогул, вельмі прыемна, што сам працэс будаўніцтва партый у нас стаў якасным, скрупулёзным: неабходны наяўнасць колькаснага складу, выкананне патрабаванняў, рэгістрацыя.
Складаная міжнародная грамадска-палітычная абстаноўка і падзеі апошняга часу ў Беларусі паказваюць, што адной з важнейшых асноў паступальнага развіцця, незалежнасці і цэласнасці дзяржавы выступае аб’яднанне нашага грамадства на аснове агульных палітычных ідэй. Аляксандр Лукашэнка яшчэ 14 лютага 2023 года падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў”. Змешчаныя новаўвядзенні, з аднаго боку, далі магчымасць узняць на больш высокі ўзровень развіццё партыйнага будаўніцтва і грамадзянскай супольнасці ў краіне, а з другога - актывізаваць дзейнасць палітычных партый, павысіць яе эфектыўнасць і канструктыўнае ўзаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады. Вынікам стала ўзбуйненне партый, узмацненне ролі грамадзян у палітычным жыцці краіны.
І таму сёння на палітычным полі Рэспублікі Беларусь функцыянуюць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным напрамкам унутранай і знешняй палітыкі, а таксама канцэпцыі нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
Вельмі добра, што ў бліжэйшы час у нас будзе і надалей ажыццяўляцца працэс палітычнага будаўніцтва. Не можа не радаваць, што партыі будуць браць актыўны ўдзел у электаральнай кампаніі, якая ўжо блізка. Добра, што ў Беларусі партыі не нейкія праўрадавыя, а сапраўды народныя, імкнуцца служыць свайму народу і Бацькаўшчыне. Яны фарміруюць палітычную культуру беларускага народа. І само кіраўніцтва нашай дзяржавы сёння глыбока пагружана ў працэс партыйнага будаўніцтва.
Дзякуючы рэгістрацыі, мы, простыя людзі, і пазнавалі пра паўнацэннае ўзнікненне ці перарэгістрацыю партый. Так, партыя “Белая Русь” была створана па ініцыятыве аднайменнага грамадскага аб’яднання. У старшыні партыі Алега Раманава шмат задумак і прапаноў, напрацаваны цэлы пакет праектаў. Нельга не адзначыць, што ў верасні партыя правяла маштабны патрыятычны праект “Час”, стала ўдзельнікам унікальнага грамадска-палітычнага марафону “17 граняў адзінства” і грамадска-палітычнай акцыі “Беларусь адзіная”.
У наш складаны час недастаткова ўжо проста быць чалавекам, які толькі заяўляе аб сваёй падтрымцы курсу Беларусі, ён павінен быць прафесіяналам у значнай сферы дзейнасці. Цудоўна, што ў айчынныя партыі ўступаюць лепшыя людзі краіны.
Ліберальна-дэмакратычная партыя ў нас існуе ажно з 1994 года. Яе старшыня Алег Гайдукевіч адзначыў: “Ёсць Беларусь – яна вышэй за ўсё”. Сярод членаў партыі шмат моладзі. Менавіта абарона нацыянальных інтарэсаў Беларусі і з’яўляецца асноўным стрыжнем дзейнасці партыі. А саму сустрэчу Прэзідэнта з лідарамі партый Алег Гайдукевіч назваў новым этапам у палітычным жыцці краіны. Не можа не ўсцешваць, што канкурыраваць на бліжэйшых выбарах у нас сапраўды будуць патрыёты, а не здраднікі, што, як пацукі, збеглі з Беларусі ў 2020 годзе, а сёння плявузгаюць на той край, які іх нарадзіў і выхаваў.
Аляксей Сокал, першы сакратар Камуністычнай партыі, падкрэсліў: “Мэта і задача ў нас адна - захаваць нашу краіну”. Партыя сёння праводзіць вялікую агітацыйна-прапагандысцкую працу, дбае пра павелічэнне колькасці яе членаў. Адметна, што ў стварэнні пярвічак упор робіцца на сельскіх жыхароў краіны. Кампартыя мае моладзевае крыло “Ліга камуністычнай моладзі”, прычым працуе яно разам з БРСМ.
Старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк адзначыў, што менавіта праца - аснова дзяржавы, гэта магчымасць самарэалізацыі, магчымасць для далейшага жыцця і развіцця. І сакрэт поспеху – самаадданая праца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.
Мы павінны ведаць свае партыі не толькі па іх лідарах, але і па тых справах, якія яны робяць на карысць народа. І таму, мусіць, у далейшым не трэба гнацца за мноствам партый, а засяродзіць увагу на якасці дзейнасці ўжо існуючых арганізацый. Важная задача партый – накіроўваць ініцыятывы беларусаў ў законнае рэчышча.
Канстанцін КАРНЯЛЮК.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!