У лазні мыцца – зноўку нарадзіцца

 

У лазні мыцца – зноўку нарадзіцца

Общество
17.10.2023
735
Здаўна было прынята лячыць разнастайныя хваробы ў лазні. Прапарыцца чалавек як след – і ўсе праблемы са здароўем нібы рукой здыме. Па меры перасялення ў шматпавярхоўкі людзі сталі мяняць лёгкі пар на кватэрныя выгоды. Але нават і сёння знаходзіцца нямала тых, хто, нягледзячы на наяўнасць ванны ў кватэры, не перастае наведваць лазню. Хтосьці мае яе на дачы, хтосьці едзе да сяброў у вёску, а хтось прыходзіць у гарадскую, якая знаходзіцца ў Смаргоні на вуліцы Кірава.

IMG_9355.JPG

Лазня ў нашым горадзе была адчынена ў 1986 годзе. Напэўна, ад той лазні, якая была ў канцы васьмідзясятых, сёння застаўся толькі будынак. Усе памяшканні неаднаразова мянялі свой выгляд, праводзіліся рэканструкцыі і рамонтныя работы.

IMG_9339.JPG

Апошні рамонт, які быў скончаны ў маі бягучага года, падарыў смаргонцам шыкоўную фінскую саўну. Яе можна наведаць індывідуальна, альбо прыйсці сюды з сям’ёй ці ў кампаніі сяброў. ­Кошт наведвання – 20 рублёў з чалавека, пры браніраванні саўны кампаніяй да 10 чалавек кошт складае 126 рублёў за тры гадзіны. Сем’ям і імяніннікам прадстаўляюцца зніжкі. Фінская саўна адрозніваецца ад рускай лазні тым, што ў парнай нізкая вільготнасць. Тэмпература тут вышэйшыя, але пара сухая. Аднак можна выкарыстаць ваду і ўвільгатніць паветра – усё па жаданні кліента. Пры наведванні саўны людзі могуць скарыстацца джакузі, акунуцца ў басейне, паглядзець тэлевізар альбо ­пасядзець за кубачкам гарбаты. Ва ўтульным памяшканні для адпачынку ёсць ­халадзільнік, мікрахвалевая печ, чайнік, посуд. Перад наведваннем кожнаму кліенту выдаецца індывідуальны камплект, у які ­ўваходзіць прасціна, ручнік, парэа, шапачка, рукавіцы.

IMG_9358.JPG

Як паведаміла начальнік планава-эканамічнага аддзела Смаргонскага РУП “ЖКГ” Таццяна Жабінская, акрамя фінскай саўны працуе таксама руская лазня. Яна разлічана на 6 наведвальнікаў. Кошт за 2 гадзіны сеансу – 49 рублёў. Руская лазня працуе на дровах у адрозненні ад саўны, дзе ўсталявана электрычная каменка. Тут таксама можна заварыць чай і адпачыць. Акрамя таго, у рускай лазні ёсць інфрачырвоная саўна. Яе наведванне таксама ўваходзіць у агульны ­кошт. Саўна выраблена з арыгінальнага сібірскага кедру. Тут не выкарыстоўваюцца празмерна высокія тэмпературы, ­наведваць, інфрачырвоную саўну могуць нават тыя ­людзі, якія дрэнна пераносяць лазню і фінскую саўну і маюць пэўныя супрацьпаказанні.

Са слоў загадчыцы лазнева-пральнай гаспадаркі Святланы Астроўскай, попытам карыстаюцца і агульныя аддзяленні лазні, якія можна наведаць у пятніцу і суботу з 10 да 22 гадзін. Кошт аднаго сеансу – 6 рублёў. Фінскую саўну і рускую лазню можна замовіць у любы дзень. У кіёску лазні можна набыць альбо ўзяць на пракат усе неабходныя для наведвання атрыбуты: ручнікі, прасціны, сродкі гігіены.

Калі правільна і адказна падысці да лазневых працэдур, то можна не толькі прыемна правесці час, але і істотна палепшыць сваё самаадчуванне, умацаваць імунітэт і падлячыць шматлікія хваробы. Неабходна разумець, што парная не рэкамендуецца пры цяжкіх формах сардэчна-сасудзістых захворванняў, сур’ёзных праблемах нервовай сістэмы, праблемах з органамі дыхання, ­цяжкіх захворваннях печані і нырак.

IMG_9327.JPG

Аляксандр:

- У лазню я прызвычаіўся ха­дзіць яшчэ ў дзяцінстве. У нашай вёсцы была добрая лазня з паравой, мы з бацькам часта туды наведваліся.

У гарадскую лазню я прыходжу па суботах са сваімі сябрамі. Тут можна не толькі палепшыць здароўе, але і добра правесці час. Мне падабаецца атмасфера, добразычлівыя супрацоўнікі, усюды парадак, чысціня.

IMG_9329.JPG

Канстанцін:

- Смаргонскую лазню я наведваю з 1995 года. У нас склалася добра кампанія. З сабой бяру венікі, якія сам нарыхтоўваю, заварваю лекавыя чаі. Травы, дарэчы, таксама сам збіраю. Лазня і бярозавы венік лечыць ад усіх хвароб.

IMG_9366.JPG

Кацярына:

- У лазню люблю прыходзіць у пятніцу пасля працы. Добра здымае стомленасць, паляпшае настрой. Без лазні не ўяўляю свайго жыцця. Наведваю яе з дзяцінства. Памятаю нават тыя часы, калі лазні тапіліся па-чорнаму.

IMG_9330.JPG

IMG_9333.JPG

IMG_9335.JPG

IMG_9336.JPG

IMG_9341.JPG

IMG_9342.JPG

IMG_9350.JPG

IMG_9354.JPG

IMG_9364.JPG

IMG_9371.JPG


Таццяна ЛЫСКОВА.

Фота аўтара.