Апошнія знаходкі ў Крэўскім замку

 

Апошнія знаходкі ў Крэўскім замку

Общество
20.09.2023
864
У Крэўскім замку працягваюцца работы па кансервацыі і рэстаўрацыі. У планах – аднавіць малую браму і нямецкі бункер, пабудаваны ў гады Першай сусветнай вайны. Менавіта на гэтым участку замка цяпер вядуцца работы. Акрамя рэканструктараў тут працуюць археолагі. Аб іх апошніх знаходках расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

- Мы ведаем, што ў будаўніцтве замка актыўна выкарыстоўвалася вялікапамерная цэгла. Падчас раскопак знайшлі фрагменты плінфы (тонкай цэглы) і лекальнай цэглы, якая выкарыстоўвалася пры будаўніцтве брамы. Цікавай знаходкай стала цагліна з адбіткам лапы сабакі. Пакуль сырая цэгла сушылася, па ёй маглі прабягаць розныя жывёлы. У дадзеным выпадку гэта велізарны сабака, - адзначыў Алег Дзярновіч. – Знойдзена таксама шмат фрагментаў керамічных вырабаў XV – XVII стагоддзяў, у тым ліку донца керамікі з ганчарным кляймом. Гэта рэдкая для Крэва знаходка, таму што клеймы ганчарамі звычайна выкарыстоўваліся ў X – XI стагоддзях, а донца адносіцца да XIV стагоддзя. Таксама зацікавіў фрагмент падрэзанай дахоўкі. Такая знаходка сведчыць пра тое, што будаўнікі замка бралі яшчэ нявысахлую дахоўку і, дзе неабходна, абразалі лішнія часткі. Знойдзеныя рэчы, можа, не ўсіх уразяць, але для нас яны маюць несумненную каштоўнасць.

Дахоўка.jpg

изображение_viber_2023-09-18_13-30-40-688.jpg

изображение_viber_2023-09-18_13-32-03-993.jpg

След собаки.jpg

Аксана ГЕЙБОВІЧ.

Фота Алега ДЗЯРНОВІЧА.