Папраўкі ў закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Самае важнае.

 

Папраўкі ў закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Самае важнае.

Общество
11.07.2023
525
11 ліпеня ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Якія гэта змяненні і дапаўненні і каго яны могуць закрануць, разбіраемся разам з начальнікам аддзялення па грамадзянству і міграцыі Смаргонскага РАУС Алай Ігнатовіч.

Снимок.GIF

Самымі рэзананснымі сталі папраўкі, якія датычацца пазбаўлення грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Як адзначыла Ала Віктараўна, гэта можа адбыцца, калі чалавек, які пражывае па-за межамі Беларусі, быў асуджаны за дзейнасць экстрэмісцкага характару ці прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам нашай дзяржавы. Аднак пражыванне па-за межамі Беларусі мае ў гэтым пытанні значэнне толькі для тых, хто грамадзянін Беларусі па нараджэнню. Тыя ж, хто атрымаў грамадзянства па іншых прычынах, могуць пражываць і ў Беларусі.

Таксама могуць пазбавіць беларускага грамадзянства тых, хто паступіў на вайсковую службу ва ўзброеныя сілы іншых дзяржаў, а таксама ў органы бяспекі і юстыцыі ці атрымаў пасаду ў  іншых дзяржаўных органах замежных дзяржаў.

"Дарэчы, тыя, хто прэтэндуе на атрыманне беларускага грамадзянства, таксама адчуюць змены, - тлумачыць Ала Ігнатовіч. - Будучы грамадзянін павінен будзе здаць пісьмовы тэст на веданне рускай або беларускай моў". Таксама важным этапам атрымання грамадзянства стане прысяга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Калі кандыдат па нейкіх прычынах адмаўляецца прынесці прысягу, гэта можа разглядацца як падстава для адмены рашэння аб набыцці грамадзянства.

Змены закрануць і тых, хто атрымаў грамадзянства іншых краін ці толькі плануе яго атрымаць. Цяпер яны абавязаны паведаміць аб гэтым у органы ўнутраных спраў не пазней, чым праз тры месяцы пасля атрымання замежнага пашпарту ці ўступлення закону ў сілу (калі грамадзянства было атрымана раней).

 Віялета ВОЙТКА.





Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях