26 чэрвеня - Дзень работнікаў пракуратуры

 

26 чэрвеня - Дзень работнікаў пракуратуры

Общество
26.06.2023
296

1s82jj83ytvbu9wtwi66t0b30nan05pa.jpg

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны пракуратуры Смаргонскага раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша прафесія - адна з найважнейшых у сістэме праваахоўных органаў. Пракуратура - адзін з гарантаў правапарадку ў грамадстве. Ад вашага прафесіяналізму ў арганізацыі нагляду за выкананнем правоў і свабод грамадзян у многім залежыць вера людзей у закон, фарміраванне прававой культуры насельніцтва.

У дзень вашага прафесійнага свята выказваем словы ўдзячнасці ўсім работнікам пракуратуры за высокі прафесіяналізм і добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў.

Жадаем шчасця, здароўя, дабрабыту, далейшых поспехаў і новых працоўных дасягненняў. Няхай ганаровае званне надзейных ахоўнікаў закона надае вам бадзёрасці, энергіі і аптымізму ў вырашэнні самых складаных прафесійных задач.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.