18 чэрвеня - Дзень медыцынскіх работніка
Дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам.
Ваша майстэрства і вопыт, чалавечнасць, самаахвярнасць і бескарыслівасць зрабілі прафесію ўрача адной з самых паважаных у грамадстве. Год за годам, дзень за днём вы дапамагаеце берагчы здароўе і ратаваць жыцці людзей, тым самым ўносіце велізарны ўклад у дабрабыт кожнай сям’і і кожнага чалавека.
У краіне надаецца асаблівая ўвага развіццю аховы здароўя, паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэнню кваліфікацыі і росту заработнай платы медыцынскіх работнікаў.
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам аховы здароўя, якія аддалі сябе любімай прафесіі. Многія з вас і сёння працуюць у бальніцах і паліклініках, перадаючы бясцэнны вопыт маладому пакаленню ўрачоў, медсясцёр і фельчараў.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, дабрабыту і далейшых поспехаў у высакароднай справе.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў