У сузор’і самых працавітых. У Смаргоні ўрачыста адкрылі Дошку гонару

 

У сузор’і самых працавітых. У Смаргоні ўрачыста адкрылі Дошку гонару

Общество
28.04.2023
3074

Напярэдадні свята працы, 28 красавіка, адбылося мерапрыемства “Гонар і слава Смаргоншчыны”, прысвечанае занясенню фотапартрэтаў на раённую Дошку гонару па выніках работы 2022 года. 

IMG_3163.JPG

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй Смаргонскага райвыканкама Генадзем Харужыкам, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, лепшыя працаўнікі нашага раёна, чые фотапартрэты былі занесены на раённую Дошку гонару.

IMG_2792.JPG

 - Родны Смаргонскі край – толькі часцінка Беларусі. Але для нашых землякоў – самы запаветны куток, дзе ён нарадзіўся, вырас, набіраўся жыццёвых сіл, працаваў, не шкадуючы сіл, на карысць Смаргоншчыны і ўсёй Беларусі, - азначылі падчас ўрачыстай імпрэзы вядучыя. - У летапіс чарговых добрых здабыткаў дадаецца новая старонка разам з імёнамі людзей, якія ўмелай працай ствараюць наш агульны дабрабыт, памнажаюць багацце і росквіт роднага краю.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадставілі начальніку аддзялення інфармацыйнага забеспячэння аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандру Уласенку і загадчыцы клуба, культарганізатару ДРАЦ “Лясная паляна” Венеры Буко. Іх партрэты змешчаны на новай Дошцы гонару.

IMG_2802.JPG

IMG_3204.JPG


Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык: “Сёння па традыцыі на майскія святы мы ўрачыста адкрываем раённую Дошку гонару, выказваем падзяку і аддаём даніну павагі людзям, якія ўкладваюць сваю штодзённую працу, прафесіяналізм, творчы патэнцыял у развіццё нашага раёна, у забеспячэнне яго дабрабыту. Ад самаадданай добрасумленнай працы кожнага з нас залежыць дабрабыт не толькі ў нашых сем’ях, але і ва ўсёй краіне. Асаблівы ўплыў на гэтую ўзаемасувязь аказваюць таленавітыя смаргонцы, якія сваім прафесіяналізмам і адданасцю любімай справе ўдастоілі права ўпрыгожваць раённую Дошку гонару.

Вы з’яўляецеся прыкладам працавітасці для землякоў. Шчыра дзякую ўсім вам за добрасумленную працу, за высокія дасягненні і паказчыкі ў рабоце, за актыўны ўдзел у сацыяльна-культурным будаўніцтве і грамадска-палітычным жыцці раёна. Хочацца адзначыць, што ўсе працоўныя калектывы Смаргонскага раёна, кожны паасобку, робяць свой унёсак у дасягненні раёна”.

IMG_3191.JPG

IMG_3177.JPG

Генадзь Васільевіч з гонарам адзначыў, што два прадпрыемствы Смаргоншчыны: КСУП “АграСолы” і РУП “ЖКГ” сталі пераможцамі штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці і будуць занесены на Дошку гонару Гродзенскай вобласці. Выказаў словы падзякі і шчырай удзячнасці за нялёгкую,  высакародную працу, за ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё раёна.

Старшыня райвыканкама ўручыў лепшым працаўнікам пасведчанні аб занясенні іх фотапартрэтаў на раённую Дошку гонару. 

IMG_3086.JPG

IMG_3040.JPG

IMG_2967.JPG

IMG_2955.JPG

IMG_2945.JPG

IMG_3107.JPG

Ад імя ўзнагароджаных выступіў маёр міліцыі Аляксандр Уласенка: “Кожны працаўнік, незалежна ад роду дзейнасці, уносіць вялікі ўклад у развіццё нашага рэгіёна і дзяржавы. Любое працоўнае дасягненне, няхай і невялікае, - гэта вялікі ўнёсак у будаўніцтва паспяховай будучыні.

Наша агульнае імкненне добра працаваць забяспечыць лепшае жыццё для дзяцей, унукаў, блізкіх. Жыццё ў міры і згодзе – надзейны фундамент для дабрабыту нашых сем’яў, а агульныя дасягненні робяць жыццё лепшым і ствараюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

Жадаю ўсім новых дасягненняў, бадзёрасці, вынікаў, ідэй, заўсёды цвёрда ісці па выбраным шляху, не баяцца пераадольваць перашкоды. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрыні, любові. Цяпла і міру вам, вашым родным і блізкім” 

Музычныя нумары прадставілі публіцы Венера Буко і салісты эстраднай студыі “Міраж”. 

IMG_3139.JPG

IMG_3247.JPG

Больш фатаздымкаў глядзіце па спасылцы.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.