Навучэнцы 2 класа СШ №3 наведалі Крэўскі замак

 

Навучэнцы 2 класа СШ №3 наведалі Крэўскі замак

Общество
04.11.2022
1635
Крэўскі замак – гэта каштоўны помнік архітэктуры, які мае свае асаблівасці. Ён быў самай першай крэпасцю, якую цалкам узвялі з каменю. Цяпер Крэўскі замак –  руіны, якія пачалі рэстаўрыраваць.

Частку з іх навучэнцы ўбачылі на свае вочы. Ад экскурсавода вучні даведаліся пра цікавую гісторыю замка, пра найбольш знамянальныя падзеі, якія адбываліся на крэўскай зямлі. Навучэнцы ўважліва слухалі, уключаліся ў абмеркаванне цікавых момантаў. Спадабаліся вучням гульні з воінамі. Удалося патрымаць у руках зброю, шлемы, кальчугу.

Вандроўка па Крэўскаму замку прынесла шмат уражанняў, дзеці вярталіся дадому задаволеныя.

Бой рыцараў.jpg

Бой рыцараў.

Гульні ў замку.jpg

Гульні ў замку.

Каля сцен замку.jpg

Каля сцен замку.


Алена Кавалёва,

класны кіраўнік 2 А класа СШ №3.