Традыцыйныя віншаванні з Днём пажылых людзей ад асінаўшчызненскіх школьнікаў
Віншаванні ад вучняў 2 класа
Вось і вучні 1-4 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Асінаўшчызненская пачатковая школа” не засталіся абыякавымі да гэтага свята і па традыцыі, якой яны прытрымліваюцца ўжо не першы год, павіншавалі пенсіянераў свайго аграгарадка з Днём пажылых людзей. Не забыліся і пра пенсіянераў, якія раней працавалі ў сферы адукацыі. Яны атрымалі віншаванні і з Днём настаўніка.
Віншаванні ад вучняў 4 класа
Вучні чацвёртага класа наведаліся ў госці і да самай старэйшай жыхаркі Асінаўшчызны – Яніны Іванаўны Апанасовіч. Заўсёды прыветлівую, руплівую, гаваркую пажылую жанчыну і ў гэты сонечны дзень дзеці засталі за працай у агародзе. Яніна Іванаўна была вельмі рада таму, што да яе завіталі госці. Яна паведаміла дзецям, як перажыла вайну, як усё жыццё працавала ў калгасе.
Вучні 3 класа і Ганна Аляксееўна
Навучэнцы таксама адрасавалі сардэчныя віншаванні сваім дзядулям, бабулям, знаёмым і незнаёмым пажылым людзям, дарылі ім букеты, паштоўкі і невялічкія сувеніры. Дзеці ад імя ўсіх вучняў школы, бацькоў, педагогаў жадалі сіл, здароўя і дабрабыту тым, хто пражыў шмат гадоў. Бабулі і дзядулі шчыра дзякавалі хлопчыкам і дзяўчынкам за віншаванні і клопат аб іх.
Віншаванні пенсіянераў - добрая традыцыя, якая дае магчымасць пажылым людзям адчуць сябе значнымі для маладога пакалення.
Вучні 3 класа прыйшлі з віншаваннямі
Вучні 4 класа з Янінай Іванаўнай
Алена Біслюк,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дзяржаўнай установы адукацыі “Асінаўшчызненская пачатковая школа”.