“Музычны МІХ”: дзіцячыя таленты – на канцэртнай пляцоўцы
Лізавета КАКАУІНА:
- Свята Дня народнага адзінства – важнае для нас, беларусаў, таму што яно нас усіх збліжае, яднае, мы становімся больш дружнымі і блізкімі адно аднаму.
У гэты дзень важна, каб людзі разам спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды. Свята абавязкова павінна быць напоўнена нашым, беларускім, нацыянальным каларытам, бо мы – беларусы!
Уладзімір і Людміла АЎЧАРЭНКІ:
- На мой погляд, Дзень народнага адзінства – гэта свята важнае, асабліва для тых, хто жыве на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая стала Савецкай Беларуссю.
Увогуле, адзінства – гэта дружба, падтрымка. Людзі, калі яны разам, то могуць нашмат болей, бо яны моцныя, магутныя, маюць большыя магчымасці для стварэння разумнага, добрага, вечнага.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.