“Мая зямля – зямля яднання”.
“Сёння наша краіна адзначае свята, якое стала адным з галоўных дзяржаўных свят Рэспублікі Беларусь і будзе адзначацца штогод 17 верасня – Дзень народнага адзінства!- адзначылі вядучыя канцэрта. - Менавіта любоў да малой і вялікай радзімы, працы, продкаў, сваёй сям’і, а таксама мовы дапамагае нам быць адным цэлым, дапамагае яднацца ў народ”.
На такой узнёслай ноце пачаўся канцэрт, удзел у якім прынялі салісты народнай вакальнай студыі “Міраж”, народны ансамбль народнай музыкі “Явар”, народны струнны ансамбль “Кантрасты”, народная вакальная група “Кантабіле”, узорныя дзіцячыя калектывы “Вілляначка”, “Кучарочкі”, “Завадныя смычкі”, “Чароўная скрыпка”, “ВІА-Фантазія”, вакальныя групы “МІСіЯ” і “Настальгія”.
Фота аўтара.