Рэспубліканскі дыктант пісалі вучні СШ №7
Ф.Багушэвіч.
Больш за 200 вучняў 8 - 11 класаў сярэдняй школы №7 напісалі 16 верасня рэспубліканскі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства.
Напомнім, што мэта дыктанта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.
Нягледзячы на тое, што адзнакі за дыктант не прадугледжваліся, вялікая колькасць вучняў добрасумленна правярала свае запісы па тэксце і выпраўляла памылкі.
Мерапрыемства не пакінула раўнадушным нікога: нехта ўспомніў правілы, нехта ўспрыняў яго як гульню. Аднак важна адно: усе ўзгадалі пра тое, што адзінства – гэта галоўнае ў жыцці краіны і што сваю мову павінен ведаць кожны грамадзянін.
Марыя Говіч,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы №7.