Вучні Сыраваткінскай базавай школы наведалі краязнаўчы музей
Знаёмства з экспанатамі музея.
Падчас экскурсіі.
Нас сустрэла і гасцінна запрасіла наведаць выставы загадчык музея. Пераступіўшы парог музея, мы быццам перанесліся ў часе і апынуліся ў даўнейшым жылым пакоі, дзе знаходзіліся знаёмыя і не зусім знаёмыя нам рэчы: ліхтары і прасы, прыгожыя сурвэткі з карункамі ручной работы, маслабойкі, лапці, гліняны і шкляны посуд, сумкі, лямпы-газніцы, рэшата і шмат іншых рэчаў, аб якіх вельмі цікава апавядала Нэлі Тумаш. Гэта было свайго роду падарожжа па роднай зямлі. А колькі радасці і захаплення было ў вучняў! Дзеці ўважліва слухалі аповед экскурсавода, задавалі шмат пытанняў. Кожнаму хацелася даведацца аб прызначэнні незвычайных для іх прадметаў, патрымаць іх у руках, высветліць, як яны працуюць.
Папоўніўшы свой багаж новымі ведамі аб жыцці і занятках нашых продкаў, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі дакрануцца да часцінкі гісторыі.
Цікавы экспанат.
Людміла РАМАНОЎСКАЯ,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Сыраваткінскай базавай школы.