Падчас фестывалю ладзіцца конкурс падворкаў традыцыйнай культуры сярод усіх раёнаў Гродзенскай вобласці
Журы вызначае пераможцаў па намінацыях “Лепшы падворак традыцыйнай культуры Гродзеншчыны”; “Лепшая прэзентацыя падворка традыцыйнай культуры Гродзеншчыны”; “Лепшая прэзентацыя традыцыйных страў”; “Лепшая калекцыя работ традыцыйных рамёстваў”; “Лепшы майстар-клас па традыцыйных рамёствах”;- “Лепшая рэпліка народнага строю”, а таксама конкурс фальклору па намінацыях: “Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў” і “Лепшы дарослы фальклорны калектыў”.
Ацэньваюць канкурсантаў паважаныя і кампетэнтныя прадстаўнікі сферы культуры, традыцыйнага мастацтва і фальклору. Узначальвае журы доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута. Сустаршыня журы - намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык.
7
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.