У залескай бібліятэцы спасцігалі сакрэты вышыўкі

 

У залескай бібліятэцы спасцігалі сакрэты вышыўкі

Общество
04.08.2022
874
У Залескай сельскай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па вышыўцы гладдзю “Мары дзіўныя, утканыя ў ніці”. Госця мерапрыемства Анастасія Бруенкова падзялілася з прысутнымі сакрэтамі свайго майстэрства.

– Вышыванне гладдзю – адзін з самых старажытных відаў рукадзелля. Ва ўсе часы яно дапамагала ўнесці нотку індывідуальнасці і вытанчанасці ў прадметы адзення, інтэр’ера, хатні тэкстыль, прадметы хатняга ўбрання, дзіцячага адзення, пасцельнай бялізны і народных касцюмаў, – расказала бібліятэкар Ганна Расошка. –  Уся разнастайнасць вышывак уражвае мастацкай дасканаласцю ўзораў, тонкім майстэрствам выканання, асаблівай дэкаратыўнасцю, багаццем узору і каларыту. Выкарыстоўваючы багатую спадчыну вышывальнага мастацтва, народныя ўмельцы ўдала знаходзяць ужыванне вышыўцы, беражліва захоўваюць і перадаюць гэтую каштоўную спадчыну сваім нашчадкам.

На майстар-класе вышытыя сурвэткі і ручнікі  выклікалі найбольшую цікавасць у жанчын-удзельніц. Многія з іх захапляюцца вышываннем не толькі таму, што гэта модна. Душа патрабуе! Гэты занятак не толькі дапамагае рэалізаваць свае творчыя здольнасці, але і дорыць радасць, душэўную раўнавагу.

мастер-класс 2.jpg

мастер-класс 3.jpg

мастер-класс 4.jpg


Юлія ЖУК, 

загадчык адзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Смаргонскай раённай бібліятэкі.