3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Паважаныя суайчыннікі!
3 ліпеня – дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы памятаем і ніколі не забудзем тых, хто не шкадуючы сіл і жыцця, абараніў Радзіму ад варожага нашэсця.
Дзень Незалежнасці Беларусі – гэта дзень памяці ўсіх тых, хто на палях бітваў і ў тыле цаной жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Тых, хто ў пасляваенны час ўздымаў нашу дзяржаву з руін, будаваў заводы і фабрыкі, дамы, дзіцячыя сады і школы. Гэты дзень з’яўляецца сімвалам свабоды, дзяржаўнасці і нацыянальнага адзінства.
Мы ўсе нясем адказнасць за тое, каб наша краіна была моцнай і квітнеючай, а людзі жылі камфортна, добра і бяспечна. Таму важна чуць і паважаць адзін адно, імкнуцца да ўзаемаразумення. бо з нашых агульных дасягненняў складваецца лёс Смаргоншчыны, краіны ўвогуле. У гэты светлы і радасны дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і плённай працы на карысць Радзімы. Са святам, дарагія сябры!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.