Ангеліна Нікалаева “Калі даведалася, што атрымала запаветныя 100 балаў, была неймаверна шчаслівая”
Тым не менш спачыванне на лаўрах і падрыхтоўку да студэнцкага жыцця Ангеліна вырашыла пакуль адкласці. Адправілася на здачу цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове.
“Пра тое, што мой дыплом за 3 месца на алімпіядзе дае мне магчымасць стаць студэнткай філфака, я даведалася толькі ў маі, а дагэтуль я шчыра рыхтавалася да ЦТ. І таму не дазволіла даць сабе слабінку: вырашыла ўсё роўна пайсці на ЦТ. Прызнацца, разлічвала, на самыя высокія балы, - расказвае Ангеліна. – Тым не менш хваляванні былі. І іх стала яшчэ больш, я села за парту і атрымала заданні… З аўдыторыі выйшла практычна апустошаная. Пазваніла сваёй настаўніцы Таццяне Іванаўне Васілеўскай і сказала, што не вельмі сабой задаволена.
Вынікі ЦТ чакала з нецярпеннем. Калі даведалася, што атрымала запаветную “сотку”, была неймаверна шчаслівая. Мае чаканні апраўдаліся!”.
100 балаў на ЦТ – гэта вынік не толькі маёй асабістай працы, але і Таццяны Іванаўны, якая выкладала ў мяне беларускую мову і літаратуру на працягу апошніх двух гадоў, і папярэдняй настаўніцы Валянціны Канстанцінаўны Трайковіч. Я вельмі ўдзячная гэтым педагогам і сваім бацькам, якія заўсёды мяне падтрымліваюць”.
Галіна АНТОНАВА.
Фота з архіва Ангеліны НІКАЛАЕВАЙ.