Тры сыны краіны: герб, сцяг і гімн

 

Тры сыны краіны: герб, сцяг і гімн

Общество
08.05.2022
724
Ва ўсе часы ў розных краінах і землях існавалі знакі, з дапамогай якіх людзі паказвалі да якога племені ці народа яны належаць. Сёння адметнымі знакамі краін з’яўляюцца герб, сцяг і гімн. Гэта дзяржаўныя сімвалы, якія ёсць у кожнай незалежнай і самастойнай краіне.

2.jpg

На нашай неабсяжжнай планеце Зямля ёсць куточак, мілы сэрцу кожнага беларуса. Гэта наша родная Беларусь. У старшай групе Сольскіх ясляў-садзе прайшоў тэматычны тыдзень “Сімвалы беларускай дзяржавы”, на працягу якога на занятках развівалі ў выхаванцаў цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь: сцяга, герба і гімна. Выхаванцы пазнаёміліся са значэннем кожнага сімвала (“Ці ведаем мы герб сваёй краіны?”), з вучнямі правялі гутаркі “Пра што распавядае герб Беларусі?”, “Што абазначаюць колеры беларускага сцяга?”. Дзеці даведаліся, што ў дзяржаўных сімвалах нашай краіны зашыфраваны аповяд пра ее народ, традыцыі, звычаі. Праз дыдактычныя гульні “Краіна, у якой мы жывём”, “Сімволіка Беларусі”, “Прырода Беларусі” выхаванцы ўдакладнілі свае веды аб Беларусі і яе дзяржаўных сімвалах.

Сумесна з дарослымі і дзеці падпявалі мелодыю і словы гімна. У гутарках выхаванцы апавядалі пра свой родны аграгарадок Солы, пра Рэспубліку Беларусь. Гуляючы ў дыдактычную гульню “Твая сталіца”, бліжэй пазнаёміліся са сталіцай нашай краіны горадам Мінскам, яго славутасцямі. Дашкаляты навучыліся паказваць на карце геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь. Сумесна з выхавальнікам саставілі карту краіны і абазначылі абласныя гарады. У выхаванцаў сфарміраваліся ўяўленні аб прыродных сімвалах Беларусі – сасна, зубр, бусел, лён, кветка канюшыны, васілька. Свае пазнанні яны замацавалі на занятках па выяўленчай дзейнасці. На лепцы дзеці выляпілі зубра, на дзіцячым дызайне змайстравалі плакат “Мая Беларусь”.

1.jpg

Вельмі важна выхоўваць у падрастаючага пакалення якасці, уласцівыя беларусам – дабрыню, сумленнасць, гуманнасць, шчодрасць, спагадлівасць, любоў да роднага краю, да Рэспублікі Беларусь.

Жанна МАРОЗ, выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Сольскі яслі-сад”.