Год гістарычнай памяці: Падарожжа ў Гальшанскі замак

 

Год гістарычнай памяці: Падарожжа ў Гальшанскі замак

Общество
20.04.2022
1822
14 красавіка вучні 9 А і 10 Б класаў сярэдняя школа № 5 наведалі Гальшанскі замак у Ашмянскім раёне. Экскурсія адбылася ў рамках пілотнага праекта па арганізацыі і правядзенню экскурсій. Дадзены пілотны праект рэалізуецца з мэтай удасканалення адукацыйнага працэсу, а таксама для фарміравання павагі да культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый беларускага народа, умацавання маральных якасцей моладзі.

Фото № 1.jpg

У час экскурсіі вучні даведаліся аб гісторыі замка і лёсах яго ўладароў. Цікавыя звесткі атрымалі пра асаблівасці архітэктуры замка, яго будаўніцтва. Зазірнулі ў пакоі Паўночнай вежы замка і ў адном з падвальных памяшканняў. Канешне, не засталічя без увагі і легенды гэтага замка. Вучні з захапленнем выслухалі  аповяд экскурсавода пра Белую Панну і Чорнага манаха. Лічыцца, што гэтыя прывіды абараняюць замак. Вучні даведаліся, што Гальшанскі замак стаў правобразам замка ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.

Фото № 2.jpg

Звесткі, атрыманыя падчас экскурсіі, дазваляюць навучэнцам больш глыбока даведацца пра гістарычныя падзеі нашай Радзімы, дакрануцца да яе спадчыны, адчуць гонар за гістарычнае мінулае Беларусі. 

Таццяна ВОЙТКА , Наталля КУДАШ,

настаўнікі СШ№ 5.