Прэзентацыю кнігі “На хвалях лёсу” Ірыны Гаевай правяла Смаргонская раённая бібліятэка

 

Прэзентацыю кнігі “На хвалях лёсу” Ірыны Гаевай правяла Смаргонская раённая бібліятэка

Общество
07.04.2022
1552
Да свайго 80-гадовага юбілею Ірына Гаева, былая настаўніца гімназіі, выдала кнігу вершаў “На хвалях лёсу”. На прэзентацыі кнігі, якая адбылася 7 красавіка ў гарадской раённай бібліятэцы №3, сабраліся яе сябры, былыя калегі і вучні, аматары паэзіі.

“У мой юбілейны год, хачу пакінуць на добры ўспамін сваім нашчадкам і ўсім добрым людзям своеасаблівую спадчыну – кнігу вершаў, - напісала Ірына Ніканораўна ў прадмове да кнігі. - Мае перажыванні, шчырая любоў да сям’і і вёскі, роднай зямлі, матулінай мовы, павага і ўдзячнасць людзям, з якімі пашанцавала сустракацца, жыць і працаваць, мае пачуцці, думкі, мары адлюстраваліся, як у родным возеры, у маіх вершах. Яны нараджаліся ў душы ад маладых гадоў да “залатога” ўзросту…

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

Не прэтэндую на гучнае званне паэта, але буду рада, калі вершы змогуць выклікаць у чытачоў прыемныя эмоцыі”.

Атрымаўся сапраўды цудоўны летапіс жыцця прыгожай жанчыны, настаўніка-прафесіянала, жонкі, маці, бабулі.  Сама паэтка ж называе яго паэтычным дзённікам.

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

Кнігу Ірына Ніканораўна выдала за свае грошы. “Невялікім накладам. Я яе не прадаю, а дару тым, каму яна можа быць цікавай – родным, сябрам і проста харошым людзям”, – адзначыла гераіня вечарыны. Кнігі яна перадала і ў гарадскія бібліятэкі.

У прэзентацыі выдання прыняла ўдзел вакальная група “Крынічанька”, якая працуе на базе УТЦСОН “Цёплы дом”. Яна была створана дзесяць гадоў таму па ініцыятыве менавіта Ірыны Гаевай. Калектыў выканаў некалькі песень, сярод іх – аўтарскія кампазіцыі. Музыку да іх напісаў Васіль Карпец, кіраўнік вакальнай групы “Крынічанька”, на словы Ірына Гаевай.

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

Падрабязны рэпартаж з прэзентацыі чытайце ў папяровай версіі газеты.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.