Вучаніцы СШ №5 уручылі першы пашпарт у абласной філармоніі
Момант уручэння пашпарта.
У рамках усебеларускай акцыі “Мы - грамадзяне Беларусі!” больш за 40 навучэнцаў, у ліку якіх выдатнікі і актывісты, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, спартыўных і творчых конкурсаў з розных раёнаў вобласці, атрымалі свой першы пашпарт у абласной філармоніі.
Сярод тых, хто атрымаў свой першы пашпарт, была Дыяна Ляшчэвіч, вучаніца 8 “В” класа СШ №5. Дыяна – рознабаковая асоба, захапляецца мовамі і геаграфіяй, іграе на балалайцы, пераможца рэспубліканскіх музычных конкурсаў, удзельніца ўзорнага аркестра народных інструментаў. Як адзначыла дзяўчынка, быць грамадзянінам сваёй дзяржавы не толькі ганарова, але і адказна.
Дыяна Ляшчэвіч у Гродзенскай абласной філармоніі.
Наталля Кудаш, класны кіраўнік 8 “В” класа СШ №5.