Вучні 4 класа гімназіі наведалі лялечны тэатр “Смаргонская батлейка”

 

Вучні 4 класа гімназіі наведалі лялечны тэатр “Смаргонская батлейка”

Общество
18.03.2022
1914
У межах вывучэння тэмы «Ад батлейкі - да паланэзу» па прадмеце «Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь» вучні 4 Г класа гімназіі пабывалі ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі на занятку-прэзентацыі і майстар-класе «Лялькі ажываюць» узорнага лялечнага тэатра «Смаргонская батлейка». Кіраўніком тэатра  з'яўляецца Іна Яновіч.

Вучні 4 Г класа падчас майстар-класа.jpg

Вучні 4 Г класа падчас майстар-класа

«Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць», - гаворыць народная прыказка. Дзеці ўбачылі батлейку не ў падручніку, а наяве лялечны тэатр. Вучням расказалі пра гісторыю батлейкі, яе канструкцыі, ляльках. Навучэнцы заглянулі за кулісы тэатра, паспрабавалі самі кіраваць батлеечнымі лялькамі і размаўляць галасамі розных герояў  п'ес.

Атмасферу  свята стварылі вучні ўзорнага лялечнага  тэатра, якія паказалі невялікую казку-п'есу «У пошуках шчасця» для вучняў гімназіі. Таксама ўдзельнікі тэатра разам з гасцямі выканалі беларускую народную песню «Пірагі».

Людміла Лемеш,

 класны кіраўнік 4 Г класа гімназіі.