Смаргонская паэтка Вера Вайцюль перамагла ў абласным конкурсе

 

Смаргонская паэтка Вера Вайцюль перамагла ў абласным конкурсе

Общество
26.01.2022
1672
Дыплом лаўрэата І ступені атрымала Вера Вайцюль у абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу падраздзяленняў аховы Гродзенскай вобласці. Намінацыя – “Чытанне паэтычных твораў”.

IMG_1540.JPG

Вера Іосіфаўна, якая вось ужо 16 гадоў працуе ў Смаргонскім аддзеле аховы, прадставіла на абласны конкурс свой верш “Еднасць і Адзінства”. На гэты раз конкурс праходзіў у фармаце онлайн. Было запісана відэа, у якім дэкламатар чытала верш асабістага сачынення.

Яшчэ з адным вершам - “Аб чым шуміш, мой лес вясновы” Вера Вайцюль удзельнічала ў патрыятычнай акцыі “Галасы Памяці”, якая была прысвечана 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У вольны ад адказнай работы час смаргонская паэтка піша душэўныя вершы, якія прысвячае малой радзіме, прыродзе, роднай мове, блізкім людзям, службе аховы... Мае выдадзены паэтычны зборнік “А музыка гучала”.  

Вера Вайцюль заўсёды актыўна ўдзельнічае ў конкурсах мастацкай самадзейнасці сярод супрацоўнікаў аховы. Творы паэткі былі неаднаразова адзначаны прызавымі дыпломамі. Вера Іосіфаўна – пастаянны ўдзельнік літаратурных імпрэзаў, якія праводзіць Смаргонская раённая бібліятэка. Яе выступленні – цудоўнае аздабленне любой вечарыны.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.