Пра дзяржаўную сістэму прававой інфармацыі разважалі вучні Сінькоўскай СШ

 

Пра дзяржаўную сістэму прававой інфармацыі разважалі вучні Сінькоўскай СШ

Общество
18.10.2021
755
Абмежаванасць жыццёвага і прававога вопыту часта перашкаджаюць падлеткам крытычна ацэньваць сітуацыю. Таму 14 кастрычніка для вучняў 9 і 10 класа ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Сінькоўскі яслі-сад - сярэдняя школа”  прайшоў інфармацыйны час “Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што неабходна ведаць школьнікам пра дзяржаўную сістэму прававой інфармацыі?”

1634319678.jpg

Напачатку навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення права, даведаліся пра алгарытм стварэння прававых актаў і дакументаў. Карыснай была інфармацыя аб крыніцах, якія дапамагаюць арыентавацца ў прававой прасторы. Праз відэаролік  прысутныя пазнаёміліся з магчымасцямі і інфрмацыйнымі паслугамі “Дзіцячага праваога сайта”. Акрамя гэтага дзеці атрымалі буклеты з крыніцамі прававой інфармацыяй, якую, у выніку неабходнасці, можна будзе выкарыстаць у розных жыццёвых сітуацыях.

У практычнай частцы навучэнцы адказвалі на пытанні прававой відэавіктарыны. Цікавым для падлеткаў і карысным з практычнага пункту гледжання быў песенны конкурс, у час якога вучні вызначалі, пра якое права ідзе размова ў песні і аргументавалі свой адказ. Самыя актыўныя за правільныя і грунтоўныя адказы атрымалі памятныя падарункі. Завершылася сустрэча абменам думкамі: для чаго сучаснаму чалавеку неабходна валодаць прававой інфармацыяй.

Вера Лобач,  класны кіраўнік 10 класа  ДУА “ВПК Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа”.