Крэўскі замак: час збіраць камяні

 

Крэўскі замак: час збіраць камяні

Общество
27.04.2021
5821
Замак-кастэль у Крэва – знакавы для Беларусі. Апошнім часам на замкавых мурах, якім больш за 600 гадоў, актыўна вядуцца работы.

Толькі летась на рэстаўрацыю ўнікальнага помніка архітэктуры міжнароднага значэння было выдзелена амаль за мільён дзвесце тысяч рублёў. Гэта сродкі з рэспубліканскага бюджэту і Прэзідэнцкага фонду.

IMG_7756.JPG

IMG_7779.JPG

“Блізяцца да завяршэння  работы  па 5 пускавому комплексу, - зазначыў Уладзімір Вайцэховіч, майстар ААТ “Белрэстаўрацыя”. - Гэта рэстаўрацыя другой, паўночна-усходняя сцяны, якая прылягае да Княжаскай вежы”.

Спецыялісты ААТ “Белрэстаўрацыя” ўзмацнілі фундамент, рэшткі сцяны, якія захаваліся, ачысцілі ад зялёных водарасцяў і грыбка, правялі гідрафабізацыю (апрацоўка паверхні прэпаратамі з мэтай атрымання воданепрымальнага эфекту), выканалі бутавую кладку (каменную, аснову якой складаюць буйныя камяні), а таксама работы па ўзнаўленні цэглавай кладкі (вялікую частку гістарычнай цэглы ўдалося адрэстаўраваць). Уладкавалі часовы дах і пастаянны (з керамічнай чарапіцы). З’явіліся і даволі масіўныя ўваходныя вароты.

IMG_7698.JPG

IMG_7750.JPG

IMG_7753.JPG

IMG_7747.JPG

IMG_7732.JPG

Даўжыня сцяны – 85 метраў, яна з палявога каменя і цэглы. Таўшчыня – каля трох метраў, а максімальная вышыня – амаль 10 метраў.

У бліжэйшы час на Крэўскім замку правядуць добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі. Як адзначыла начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва,  парадны фасад Крэўскага замка будзе даступны для турыстаў ужо летам.

IMG_7762.JPG

IMG_7773.JPG

IMG_7774.JPG

На наступны год плануецца аднаўленне паўднёва-заходняй сцяны. Зроблена нямала, але наперадзе – яшчэ больш работы. Рэстаўрацыя гістарычнага аб’екта будзе весціся за кошт Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, інвестыцыйнай праграмы.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.