У будучыню праз мінулае

 

У будучыню праз мінулае

Общество
12.04.2021
572

IMG_20200924_102642.jpg

Зараджэнне нацыянальнай самасвядомасці адбываецца менавіта ў дашкольным узросце. У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №14 г. Смаргоні” накоплены пэўны вопыт  работы па азнаямленню дзяцей дашкольнаго ўзросту з  традыцыйнай народнай культурай. У яслях-саду аформлена памяшканне “Беларуская хатка”, дзе размешчаны экспанаты  мінулага: прылады працы, вырабы з гліны, тканіны, лазы, саломы.  З выхаванцамі праводзяцца музычныя забавы, святы па матывах народных святаў “Камаедзіца”, “Масленіца”, “Саракі”, таксама дашкаляты знаёмяцца з гісторыяй Смаргоншчыны. 

IMG-222d9fa22afbc83cfdab23194859d257-V.jpg

У педагогаў нашай установы адукацыі ўзнікла неабходнасць пашырыць свае погляды і веды па дадзенай праблеме.  Дапамогу нам у гэтым аказалі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Танка. У рамках работы “Навуковай лаўкі” па запыту нашай установы быў праведзены  тэматычны семінар “Павышэнне кампетэнтнасці педагога па праблеме фарміравання нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту (на матэрыяле традыцыйнай беларускай культуры)”, які прайшоў у анлайн-фармаце. Экспертную дапамогу педагогам аказала дацэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі БДПУ ім. М. Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Ніканава Людміла Яўгенеўна.

IMG-f5274303f74d32292544c46a5e437743-V.jpg

Людміла Яўгенеўна прадставіла практычны матэрыял, які ў далейшым  дапаможа выхавацелям дашкольнай адукацыі здзяйсняць работу ў дадзеным напрамку з выхаванцамі ўстановы. Прэзентацыя аб культуры, традыцыях, нацыянальным адзенні, сямейнай абраднасці нашых продкаў, аб гістарычным мінулым нашай краіны выклікала непадзельную цікавасць  педагогаў.