“Каб мова родная гучала…”

 

“Каб мова родная гучала…”

Общество
19.02.2021
7606
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы з мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння літаратурнай мовы і свайго краю, пашырэння кругазору вучняў, іх слоўнікавага запасу ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сыраваткінскі яслі-сад-базавая школа”  з 15 па 20 лютага цікава і займальна праходзілі мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы.

qoeZrzZnSX0.jpg

Распачаўся Тыдзень конкурсам “ФЭСТ” (фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі). Вучні давалі тлумачэнні літаратурных тэрмінаў, успаміналі традыцыі быту і культуры беларускага народу, называлі творы класікаў літаратуры, знаходзілі і зачытвалі выказванні аб роднай мове вядомых паэтаў і пісьменнікаў, разгадвалі крыжаванкі, слухалі літаратурныя і фальклорныя песні, успаміналі беларускія загадкі.

Для вучняў старэйшых класаў быў праведзены незвычайны бібліятэчны ўрок “Дзень нараджэння кнігі”. На гэтым уроку дзеці з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара аб кнігах-юбілярах не толькі беларускай літаратуры, але і рускай, і замежнай. Інфармацыю яскрава дапаўняла выстава гэтых кніг.

Для малодшых школьнікаў была праведзена цікавая віктарына па творах вуснай народнай творчасці “Ад прадзедаў спакон вякоў…” Цікавыя заданні, сакрэтныя пытанні зацікавілі вучняў, якія прымалі вельмі актыўны ўдзел у віктарыне, падчас якой яны мелі магчымасць паказаць свае веды народных казак, легенд, прыказак і прымавак.

Wc3TXMglTow.jpg

18 лютага шаснаццаць вучняў 4-9 класаў прынялі ўдзел у гульні-конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2021”.

А якое задавальненне атрымалі і гледачы, і ўдзельнікі конкурса чытальнікаў літаратурных твораў! У асноўным гучалі творы на беларускай мове. Гэта вельмі вобразная, мілагучная і спеўная мова. Чытанне суправаджалася мультымедыйнымі прэзентацыямі і “жывой” музыкай. Цікава было слухаць вершы Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова, Кандрата Крапівы, Ніны Сеглінай і іншых беларускіх паэтаў. Вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў дадзенага конкурса. Лепшыя чытальнікі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі.

Тыдзень роднай мовы завяршыўся аглядам малюнкаў да твораў беларускай літаратуры, якія вучні малявалі на працягу пяці дзён.

ZMJ5e8nblSE.jpg

Для таго, каб родная мова жыла і атрымала далейшае развіццё, яе трэба вывучаць, ведаць, шанаваць і берагчы, як самую дарагую спадчыну нашых продкаў.