Багацце і непаўторнасць мовы

 

Багацце і непаўторнасць мовы

Общество
21.02.2021
8159
З прыказкамі і прымаўкамі мы знаёмімся яшчэ з дзяцінства, калі дарослыя жвава  характаразуюць жыццёвую акалічнасть, ці калі з пярэстага падручніка льюцца дзівакаватыя і бойкія радкі, сэнс якіх неабходна растлумачыць за адзнаку. І неўзабаве атрымліваецца ўлавіць значэнне гэтых павучальных міні-сказаў, якія будуць суправаджаць потым усё жыццё. Бо яны - само жыццё, яго адлюстраванне, формула, якая перадаецца нам на ментальным узроўні.

У прыказках і прымаўках выяўляецца мудрасць і дух народа, яго вобраз думак і характар. Таму пры перакладзе іх на іншую мову звычайна ўзнікаюць цяжкасці, бо перакласці трэба не словы, а сэнс. Параўнанне рускіх і беларускіх прыказак і прымавак паказвае, як шмат агульнага ў нашых народаў. Аднак часта для выказвання адной і той жа думкі выкарыстоўваюцца розныя вобразы, якія адлюстроўваюць розны сацыяльны ўклад, побыт дзвюх народаў і часта не з'яўляюцца абсалютнымі эквівалентамі. Вось некалькі прыкладаў.

Загляне сонца і ў наша ваконца. – Будет и на нашей улице праздник.

Не будзь ласы  на чужыя каўбасы. – На чужой каравай рот не разевай.

Галеча ды голад пагоняць на холад. – Беда всему научит.

Чужая доля яму пад бокам коле. – Берут завидки на чужие пожитки.

Не памогуць і чары, як каму хто не да пары. – Насильно мил не будешь.

Не прыйдзе трывога – не ўспомніш і Бога. – Гром не грянет – мужик не перекрестится.

Абяцанкі-цацанкі, а дурню – радасць.  – Обещенного три года ждут.

З пчолкаю – у мёд, за жуком – у гной. – С кем поведешься, от того и наберешься.

Прапала кароўка, прападай і вяроўка. – Снявши голову, по волосам не плачут.

Рабі пільна – і тут будзе Вільня. – Терпение и труд всё перетрут.

Пераначуем, то болей пачуем. – Утро вечера мудренее. –

У крыніцу не носяць вадзіцу. – В гости со своим самоваром не ходят.

Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы. – Цыплят по осени считают.

Што суджана, тое не будзе адгуджана. – Чему бывать, того не миновать.

Як з хмары спаў. – Будто снег на голову.

Наталля Антоненка.