Мой край бульбяна-жытны

 

Мой край бульбяна-жытны

Общество
21.02.2021
3038
Напярэдадні Дня роднай мовы ў дзіцячым цэнтры развіцця дзіцяці з самага ранку разліваўся чароўны пах, які зыходзіў ад прыгатаваных беларускіх нацыянальных страў.

IMG-6feb9ba7837292a16989c52088ae4ede-V.jpg

“Смачны” дзень быў прымеркаваны да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Сваіх выхаванцаў мы знаёмілі са стравамі беларускай нацыянальнай кухні, паэтычнымі творамі, прысвечанымі кулінарнаму майстэрству беларусаў, захаванню нацыянальных і сямейных традыцый.

Варта адзначыць, што ўсе стравы былі не толькі вельмі смачныя, але і арыгінальна аформлены. Стол упрыгожвалі бабка, наліснікі, верашчака, гульбішнік, бігос з квашанай капусты, жур, клёцкі, халаднік, каўбаска-вантробка, нават каравай і многае-многае іншае. Юныя кухары цэнтра расказалі, як яны з бацькамі гатавалі ўсе прысмакі. І ў гэты ж дзень адбылася прэзентацыя самаробнай кнігі “Нацыянальныя стравы ў маёй сям’і”.

Усе жадаючыя мелі магчымасць прадэгуставаць прапанаваныя прысмакі. Хочацца выказаць шчырыя словы падзякі бацькам за тое, што падтрымліваюць нас і з задавальненнем удзельнічаюць у нашых сумесных мерапрыемствах, якія стымулююць дзетак да авалодвання беларускім словам, вывучэння беларускай нацыянальнай культуры.