Па працы і гонар
Дыпломам I ступені па біялогіі ўзнагароджаны вучаніца ІХ «А» класа Майя Мінкевіч (настаўнік С.Р. Піліпчук). Вучань ІХ «Б» класа Максім Кучко стаў прызёрам алімпіяды па матэматыцы і атрымаў дыплом II ступені (настаўнік К.Ф. Катайкіна). Удзельніца алімпіяды па хіміі Дзіяна Белабокая, вучаніца ХІ класа, - дыплом III ступені (настаўнік А.У. Грыц). Ангеліна Нікалаева, удзельніца алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, дадала ў скарбонку дасягненняў дыплом III ступені (настаўнік Т.І. Васілеўская)
Годныя выступленні на алімпіядзе па матэматыцы Дзяніса Гарайнава, вучня ХІ класа, (настаўнік Р.І. Захарыч) і Мікіты Елаша, вучня VIII «А» класа, (настаўнік К.Ф. Катайкіна), на алімпіядзе па астраноміі Арцёма Брадзінскага, вучня VIII «Г», (настаўнік Л.І. Юрэвіч) адзначаны граматамі.
Калектыў школы ганарыцца дасягненнямі вучняў і педагогаў. Штодзённая праца, якая застаецца нябачнай для іншых, часцяком не меней важная, чым бачны вынік, - цікавыя ўрокі, даследаванні, новыя ідэі, а галоўнае - плённае супрацоўніцтва настаўніка і яго вучня.