Асцярожна – галалёд!

 

Асцярожна – галалёд!

Общество
18.12.2020
3875

Перамена тэмпературнага рэжыму ў бок рэзкага пахаладання прыводзіць да ўтварэння наледзі. Галалёд – адна з галоўных прычын траўматызму.

1.jpg

Рэзкае пахаладанне напачатку бягучага тыдня мела свае негатыўныя наступствы. Як паведаміла рэдакцыі загадчыца раённай паліклінікі Вольга Віткоўская, за першыя тры дні тыдня, калі тратуары і праезжыя часткі пакрыліся лёдам, па медыцынскую дапамогу да траўматолага звярнуліся пятнаццаць чалавек. Яшчэ трое траўміраваных пры падзенні на лёдзе наведаліся ў прыёмны пакой цэнтральнай раённай бальніцы.

На шчасце, сур’ёзных пераломаў зафіксавана не было. Ва ўсіх траўміраваных лёгкая форма пашкоджання. Тым не менш, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю, неабходна быць асцярожнымі і выконваць элементарныя правілы знаходзячыся на вуліцы. Найперш, звярніце ўвагу на абутак – ён павінен быць устойлівы, без высокіх абцасаў, з рыфлёнай падэшвай.

Застрахавацца на сто працэнтаў ад падзення немагчыма. Але можна навучыцца правільна групавацца падаючы. Калі адчуваеце, што не ўтрымаецеся, то ногі сагніце ў каленях, рукі прыцісніце да жывата, а падбародак накіраваць да грудзей. Пажылым людзям найлепш падчас галалёду як мага радзей шпацыраваць па вуліцы.

Калі пасля падзення вам млосна, у вас баліць і круціцца галава, узніклі ацёкі, прыпухласці, адчуваеце боль у суставах, то тэрмінова звяртайцеся ў траўматалагічны пункт. І памятайце, што лепшая прафілактыка – гэты асцярожнасць і абачлівасць.

Ала КЛЕМЯНОК.

Статьи по теме: