Падведзены вынікі конкурсу “Шчодрай восені дары”
Общество
11.12.2020
У пачатку верасня рэдакцыя газеты “Светлы шлях” абвясціла конкурс на лепшы фотаздымак, прысвечаны дзівосам і рэкардсменам восенькага ўраджаю. На конкурс была даслана вялікая колькасць творчых работ. Але перш чым назваць нашых герояў, пераможцаў конкурсу, мы шчыра дзякуем усім, хто прыняў у ім удзел.
Рэдакцыя газеты “Светлы шлях” вызначыла тройку пераможцаў: Ігар Майсевіч (фотаздымак “Палічыце, колькі нас!”), Таццяна Шатраўская (фотаздымак “Салодкі асенні падарунак”) і Сяргей Гіль (фотаздымак “Апенькі хоць касой касі”). У аўторак, 8 снежня, нашых пераможцаў мы запрасілі ў рэдакцыю, дзе ім ўручылі сувенірную прадукцыю з лагатыпам газеты.
Наталля РЫЛЁВА.
Фота Дзяніса ЯРОЎСКАГА.