Мы розныя - але мы разам!
16 лістапада жыхары многіх краін свету адзначаюць Міжнародны дзень талерантнасці, альбо Дзень памяркоўнасці. Гэта свята было заснавана ў 1996 годзе па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН. Слова "талерантнасць" увабрала ў сябе некалькі паняццяў: стаўленне да сябе, да людзей, да свету, зносіны з людзьмі... І ўсё гэта звязана з дабрынёй, любоўю і цярпеннем.
У рамках дадзенага свята 16 лістапада актывісты 10 класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні правялі акцыю «Мы розныя - але мы разам». Дэвізам акцыі сталі наступныя словы: «Мы розныя - у гэтым наша багацце. Мы разам - у гэтым наша сіла!»
Стартавала акцыя гульнёй «Адкрыты мікрафон», дзе вучням школы прапаноўвалася адказаць на пытанне: «Што для вас значыць слова «талерантнасць» і наколькі яно блізка вам?» Далей кожнаму ўдзельніку было прапанавана пакінуць свой след на Дрэве сяброўства. І, вядома ж, усе атрымалі ў падарунак буклет-памятку.
Спадзяёмся, што кожны з удзельнікаў акцыі вынес для сябе нешта карыснае і новае.
Беражыце, шануеце, паважайце людзей, з якімі вас зводзіць жыццё!
Вольга ШУНЬКО,
педагог-арганізатар СШ №7.