У актавай зале, ярка ўпрыго жанай і стыльна прыбранай да свята, гучала прыемная музыка.
Урачысты сход на “Смаргонь сілікатабетоне”
Дырэктар філіяла №7 “Смаргоньсілікатабетон” Алена Ярмак, віншуючы прысутных, заўважыла, што людзі шчаслі выя, калі маюць свой дом. Та му працаўнікі прадпрыемства, якое вырабляе будаўнічыя матэрыялы для дамоў, якраз і дапамагаюць ім адчуць ся бе шчаслівымі. Алена Янаўна падкрэсліла, што сілікатабе тонны завод мае добрыя пер спектывы, таму што тут ёсць вопытныя прафесіяналы, аду каваныя маладыя спецыялісты, а прадукцыя прадпрыемства запатрабаваная і ў Беларусі, і далёка за межамі нашай рэспу блікі. Дырэктар завода ўручыла ўзнагароды ўсім перадавікам вытворчасці, чые партрэты занесены на заводскую Дош ку гонару. Калегі павіншавалі свайго кіраўніка і падарылі ў гонар свята вялікі букет бе лых руж.
Тых, хто штодзённа сваёй добрасумленнай працай будуе шчасце для іншых, віншавалі і ўшаноўвалі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Стан кевіч, намеснік генеральнага ды рэктара ТАА “Краснасельскбуд матэрыялы” Аляксей Пятроў. Перадавікі вытворчасці і лепшыя працаўнікі завода былі ўзнага роджаны граматамі, падзячнымі лістамі.
Дзмітрый Станкевіч уручыў прадпрыемству Дыплом Гродзенскага аблвыканкама за дру гое месца па выніках абласно га агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2019 годзе ў намінацыі “Арганізацыя вытворчай сфе ры працуючых на прадпрыем стве да 500 чалавек”.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара