Асаблівых слоў падзякі заслужылі нашы медыцынскія работнікі за сваю працу ва ўмовах пандэміі. Аддзячыць непасрэдных змагароў за жыцці людзей і тых, хто падтрымаў іх у складанай эпідсітуацыі, сабраліся ў раённым Цэнтры культуры прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, федэрацыі прафсаюзаў.
У Смаргоні ўшаноўвалі работнікаў службы аховы здароўя
Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты райвыканкама ўручыў медыцынскім работнікам старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык. Сярод узнагароджаных урач-тэрапеўт Анастасія Рытэліс, медсястра інфекцыйнага аддзялення Ірына Міхневіч, урач агульнай практыкі Іна Ярмак, медсястра Галіна Нікіценка, санітарка аддзялення рэабілітацыі Жанна Шчарбяцова.
Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў уручыў яго старшыня Сяргей Кудзеньчук. Сярод узнагароджаных урач Жодзішкаўскай амбулаторыі Руслан Яцкевіч, урач-педыятр Юлія Кузьміна, медсястра-анестазіёлаг Іна Наўмовіч, медсястра Ірына Карней, рэнтгеналабарант Яўген Варабей.
Са словамі ўдзячнасці калегам і з падзякамі кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, што аказалі значную падтрымку медыцынскім установам раёна звярнуўся галоўны ўрач ЦРБ Віталій Круповіч. Граматы ўстановы аховы здароўя з рук Віталія Эдвардавіча атрымалі: медсястра-анестэзіст Святлана Фурс, санітарка Тэрэза Рымша, фельчар-лабарант Святлана Варанішча; ад прафсаюзнай “пярвічкі” ўзнагароджаны галоўная медсястра Алена Шляхтовіч, медсястра Ала Вішнеўская, урач Жодзішкаўскай амбулаторыі Леанід Быстроў.
З падзякамі, цёплымі пажаданнямі і падарункамі прыйшлі на ўрачыстасць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прасаюзаў. За прафесіяналізм і мужнасць пры выкананні службовага абавязку ўзнагароджаны загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Таццяна Пятніцкая, загадчык аддзялення рэанімацыі Кірыл Міхалевіч, загадчыца інфекцыйнага аддзялення Валянціна Сапач, загадчык траўматалагічнага аддзялення Аляксандр Міхалькевіч, памошнік урача Алеся Шаўлохашвілі, медсястра Вікторыя Жалевіч, загадчык неўралагічнага аддзялення Таццяна Хвасько.
Ад імя Беларускага саюза жанчын падарункі ўручыла старшыня раённай арганізацыі БСЖ Ганна Джумкова. Сярод узнагароджаных галоўны ўрач ЦРБ Віталій Круповіч, намеснік галоўнага ўрача Іван Кардзіс, загадчыца аддзялення рэабілітацыі Святлана Кудзеньчук, і іншыя.
Райкам БРСМ узнагародзіў урача Кацярыну Руткоўскую і медсястру Ірыну Лукашэвіч. ГА “Белая Русь” ушанавала загадчыцу тэрапеўтычнага аддзялення Таццяну Пятніцкую, загадчыка рэанімацыі Кірыла Міхалевіча, загадчыка кардыялагічнага аддзялення Алену Саўко, галоўную медсястру Алену Шляхтовіч, урача Юлію Захарэўскую. Узнагароды ад раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа узнагароды ўручыла старшыня Кацярына Франюк. Салодкія падарункі і кветкі перадала старшыня СПК Солы Воль’яненка.
Напрыканцы мерапрыемства ўсіх прысутных чакаў канцэрт ашмянскіх артыстаў – народнага калектыву “Імпульс”.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.