19 ліпеня – Дзень металурга

 

19 ліпеня – Дзень металурга

Общество
19.07.2020
636

Паважаныя работнікі металургічнай галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём металурга!

Металургія заслужана лічыцца важнай галіной прамысловасці, найважнейшым драйверам эканамічнага росту краіны. Значную ролю гэтая галіна адыгрывае і ў эканоміцы раёна. Смаргонскія металургі актыўна ўкараняюць у вытворчасць інавацыйныя тэхналогіі, пашыраюць наменклатуру выпускаемай прадукцыі, павышаюць яе якасць і канкурэнтаздольнасць.

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Дзякуем вам за адданасць справе, настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў, ініцыятыву і адказнасць. Мы і ў далейшым будзем аказваць вам усю неабходную дапамогу ў развіцці металургічнай вытворчасці і падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў, падтрымліваць ініцыяваныя вамі сацыяльныя праекты.

Ад усёй душы жадаем вам новых працоўных дасягненняў, моцнага здароўя, выдатнага настрою, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.