“Падары вышыванку немаўляці” – акцыя пад такой назвай прайшла ў загсе напярэдадні Дня Незалежнасці.
Общество
02.07.2020
Уручэнне пасведчання аб нараджэнні дзіцяці прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы для сем’яў Размысловічаў і Карнейчукоў.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь райкам ГА “БРСМ” сумесна са смаргонскім загсам далучыліся да акцыі “Падары немаўляці вышыванку”. Першы сакратар райкама БРСМ Таццяна Гетмановіч і начальнік аддзела ЗАГС Інэса Лук’янава павіншавалі ва ўрачыстай абстаноўцы бацькоў нованароджаных грамадзян нашай краіны і ўручылі памятныя падарункі.
У сям’і Ліны і Аляксандра Размысловічаў нованароджаны сын Макар - гэта ўжо трэцяе дзіця. Другой уладальніцай шчаслівай вышыванкі стала Софья Карнейчук, яна першая ў бацькоў - Аліны і Аляксандра.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.