Падарожжа па Сінькоўскіх мясцінах

 

Падарожжа па Сінькоўскіх мясцінах

Общество
29.06.2020
2058

“Запрашаем усіх разам з намі ў падарожжа па казачным Сінькоўскім акіяне!” – вось  з такім заклікам да выхаванцаў звярнуліся выхавальнікі летняга аздараўленчага лагера “Праметэй” на ранішняй лінейцы.  Акіянам у Сіньках называюць мясцовае возера. Яно вялікае, прыгожае, чыстае, блакітнае, як сапраўдны акіян. Таму дзецям было цікава стаць удзельнікамі даследчай   экспедыцыі  на Сінькоўскае возера, арганізаванай выхавальнікамі летняга аздараўленчага лагера “Праметэй”.

Па дарозе  на возера дзеці знаёміліся з жывёльным і раслінным светам Сінькоў: налічылі ажно 9 гнёзд буслоў, даведаліся пра цікавыя факты з жыцця  рэвізораў прыроды, паназіралі за іх звычкамі. Падчас экспедыцыі юныя даследчыкам расказаці цікавую легенду пра паходжанне Сінькоўскага возера, яго багатую гісторыю.

І якое ж дзіцячае свята без гульняў! Дзеці весела смяяліся, гарэзавалі, бегалі, гуляючы ў беларускія рухомыя гульні, у якія гулялі яшчэ іх бабулі і дзядулі. Майстар-клас на вольным паветры дазволіў кожнаму ўдзельніку ўласнаруч сплесці вянок з палявых кветак. Радасныя і шчаслівыя, усе вярнуліся ў лагер, дзе дзяцей чакаў гарачы  і смачны абед.

IMG-2a57b990c93190cd6405bac3036d4ab4-V.jpg

IMG-455c58590a68a145c9f91a9e768d824d-V.jpg

Вольга Ільіна,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Сінькоўскай СШ.